Удзельнікамі абласнога этапу III Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Сэрцам адданыя роднай зямлі», прысвечанага Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, сталі больш за 1 800 чалавек. Па выніках завочнага этапу агляду-конкурсу на вочны фінал, які пройдзе 4 сакавіка, запрошаны 26 каманд-удзельніц (больш за 800 чалавек).

У аглядзе-конкурсе бяруць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў трох узроставых катэгорыях: 10–14 гадоў, 15–18 гадоў, змешаная.

Агляд-конкурс праводзіцца па трох намінацыях:

«Сцяг-шоў» – відовішчны харэаграфічны, вакальна-харэаграфічны нумар з выкарыстаннем рознай атрыбутыкі: стужкі, тканіны, палотны, флагі (розныя віды).

«Тэматычны відовішчны паказ» – харэаграфічны, вакальна-харэаграфічны паказ, аснова якога пабудавана на масавай харэаграфічнай кампазіцыі з абавязковым выкарыстаннем элементаў чырлідынгу, акрабатычных трукаў, магчыма выкарыстанне гіраскутараў і іншых сродкаў індывідуальнай мабільнасці.

«Барабаннае шоў» – масавае музычна-харэаграфічнае (рытмічнае) прадстаўленне, у якім барабаны з'яўляюцца не толькі інструментамі для стварэння рытму, але і крыніцай розных эфектаў.

Рэд.