Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 22 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Як адзначылі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама, інфармацыю аб актуальных вакансіях прадставяць прадпрыемствы і арганізацыі абласнога цэнтра. З 10.00 да 12.00 суіскальнікі змогуць у рэжыме анлайн пагутарыць з наймальнікамі на інтэрнэт-платформе дзяржаўнай службы занятасці e-vacancy.by.

Электронны кірмаш вакансій дазволіць тым, хто шукае працу, задаць усе пытанні патэнцыйным працадаўцам, перадаць свае рэзюмэ і атрымаць запрашэнне на рэальную гутарку.

Электронны фармат кірмашу, як адзначылі арганізатары, шмат у чым аблягчае працэс пошуку працы, бо скарыстацца такім варыянтам можна не выходзячы з дому.

БЕЛТА