Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 23 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў абласнога цэнтра падрыхтавалі для суіскальнікаў інфармацыю па актуальных вакансіях. Пагутарыць з наймальнікамі можна будзе ў рэжыме–анлайн з 10.00 да 12.00. Кірмаш вакансій пройдзе на спецыялізаванай платформе e–vacancy.by.

«Можна будзе знайсці прыдатную вакансію, перадаць свае рэзюмэ, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць і, калі ўсё задавальняе, атрымаць запрашэнне на рэальную гутарку, – падкрэслілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. – Электронны кірмаш вакансій дазваляе шмат у чым аблегчыць пошук працы».

Доступ да вакансіяў захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу.

БЕЛТА