Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.

За садзейнічаннем ў вырашэнні маёмасных пытанняў да сенатара звярнуліся жыхаркі Магілёва. Жанчын цікавіць выдзяленне ва ўласнасць часткі дома для наступнага афармлення газавага абсталявання. Паводле іх слоў, у іх ёсць долевая ўласнасць дому, другі далевік не пражывае ў памяшканні ўжо працяглы перыяд часу, адпаведна адміністрацыйную працэдуру жанчыны выканаць не могуць. Заяўніцы раней звярталіся ў розныя інстанцыі, дзе атрымлівалі адмовы.


Як растлумачыў першы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігар Бушлякоў, сітуацыя ўскладнена тым, што дом зарэгістраваны, як аднакватэрны і знаходзіцца ў долевай уласнасці. Для таго, каб вылучыць частку дома, неабходна згода абодвух уласнікаў. Гэта заканадаўчая норма, таму без згоды другога ўладальніка долі ніхто не мае права прыняць рашэнне на карысць заяўніц.


Але выйсце тым не менш ёсць, па адміністрацыйнай працэдуры жанчыны павінны звярнуцца ў гарвыканкам у службу «адно акно», атрымаўшы афіцыйна пісьмовую адмову, звярнуцца ў суд з заявай аб ухіленні перашкод у ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры. На падставе рашэння суда ў выканкама будзе права прыняць рашэнне аб узаконьванні працэдуры. Затым заяўніцы павінны прыйсці ў БТІ для рэгістрацыі змен і атрыманні тэхпашпарта. Пасля чаго жанчынам неабходна будзе яшчэ раз звярнуцца ў суд з заявай аб спыненні долевай уласнасці і вычляненні. Тэхнічна гэта магчыма, бо ёсць прыкметы, што абедзве часткі ізаляваныя.


Як падкрэсліў Аляксандр Гарошкін, усе дзеянні будуць выкананы ў рамках прававога поля. Гэта не тупіковая сітуацыя. Шлях будзе не хуткі, але ён адзіна дакладны.

Жыхары Дрыбіна прыехалі на прыём да сенатара з пытаннем аб выбары месца для могілак. Гараджане не згодны з рашэннем раённых улад. Месца, дзе плануюць рабіць могілкі, размешчаны побач з жылымі дамамі ў прамзоне.


Людзі практычна адначасова звярнуліся ў раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў, абласны выканаўчы камітэт і абласны Савет дэпутатаў.

Па выніках звароту да старшыні Магілёўскага аблвыканкама было выдадзена прадпісанне з даручэннем: «разгледзець пытанне з выездам на месца і правядзеннем сустрэчы з заяўнікамі».

Аляксандр Гарошкін адзначыў, што ўсе патрабаванні ў частцы захавання граніц прыродаахоўных зон і іншых нарматыўных абмежаванняў выкананы ў поўным аб'ёме.


У рамках выканання даручэння кіраўніка рэгіёну, на месца планаваных могілак будзе накіравана камісія на чале са старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара