Графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск – Асіповічы мяняецца 4–5 жніўня, паведамілі ў прэс–цэнтры БЧ.

Гэта звязана з планавым рамонтам чыгуначнага маста на перагоне Пухавічы – Талька. Зменяцца расклад і маршрут цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск – Асіповічы, некаторыя цягнікі будуць адменены. Так, адмяняюцца 4 жніўня цягнікі №708, №740 Мінск – Гомель і №715 Гомель – Мінск, 5 жніўня – цягнікі №707, №755 Гомель – Мінск і №716, №622 Мінск – Гомель.

Акрамя таго, 4 жніўня адмяняюцца з абарачэння бесперасадачныя вагоны Гомель – Гродна – Гомель у саставах цягнікоў нумар 621–687/634–622 адпраўленнем з Гомеля і Гродна.

Змененым раскладам і маршрутам будуць курсіраваць: 4 жніўня поезд нумар 874 Мазыр – Асіповічы адпраўленнем з Мазыра ў 17.57 з прыбыццём на станцыю Асіповічы–1 у 20.38, поезд №876 Асіповічы – Мазыр адпраўленнем са станцыі Асіповічы–1 у 20.54.

5 жніўня поезд нумар 742 Мінск – Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 9.15 пройдзе змененым маршрутам праз станцыю Орша–Цэнтральная і прыбудзе на станцыю Магілёў–1 у 12.46. Цягнік нумар 744 Магілёў – Мінск адпраўленнем з Магілёва ў 7.15 будзе рухацца змененым маршрутам праз станцыю Орша–Цэнтральная і прыбудзе на станцыю Мінск–Пасажырскі ў 10.47.

Акрамя таго, поезд нумар 876 Мазыр – Мінск адправіцца з Мазыра ў 7.57 і прыбудзе ў Мінск у 12.27, а поезд нумар 757 Гомель – Мінск адправіцца з Гомеля ў 9.52 (замест 7.28) і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 13.44.

Для забеспячэння перавозкі пасажыраў у зносінах з Гомельскім рэгіёнам Беларускай чыгункай назначаны іншыя цягнікі. 4 жніўня будуць курсіраваць поезды нумар 693/672 Гомель – Мінск – Гомель адпраўленнем з Гомеля ў 9.05 і прыбыццём у Мінск у 13.28, у зваротным напрамку поезд адправіцца з Мінска ў 15.52 і прыбудзе на станцыю Гомель у 19.31. Цягнік нумар 621 Гомель – Калінкавічы – Мінск адправіцца ў 22.10 і будзе рухацца змененым маршрутам праз станцыю Орша–Цэнтральная з прыбыццём на станцыю Мінск–Пасажырскі 5 жніўня ў 8.42.

Цягнік №642 Мінск – Гомель адпраўленнем з Мінска ў 21.00 будзе рухацца змененым маршрутам праз станцыю Орша–Цэнтральная з прыбыццём на станцыю Гомель 5 жніўня ў 7.29. Цягнік №885/886 Гомель – Асіповічы – Гомель выедзе з Гомеля ў 19.08 і прыбудзе ў Асіповічы ў 21.16. У зваротным напрамку састаў адправіцца 5 жніўня з Асіповічаў у 8.08 і прыбудзе на станцыю Гомель у 10.16.

«На ўчастку Мінск – Асіповічы цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа таксама будуць рухацца змененым раскладам і маршрутам, а некаторыя будуць адмененыя. Паміж станцыямі Пухавічы і Талька будзе арганізавана дастаўка пасажыраў да асобных цягнікоў аўтобусамі па чыгуначных квітках», – паінфармавалі ў прэс–цэнтры.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт–цэнтра БЧ.

БЕЛТА