Каля 7,5 тыс. адзінаццацікласнікаў ужо зарэгістраваліся для ўдзелу ва ўніверсітэцкіх алімпіядах
Каля 7,5 тыс. адзінаццацікласнікаў ужо зарэгістраваліся для ўдзелу ва ўніверсітэцкіх алімпіядах у рэгіянальных установах вышэйшай адукацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Рэгістрацыя працягваецца. «Мы бачым, што з кожным годам цікавасць да ўніверсітэцкіх алімпіядаў узрастае, колькасць удзельнікаў увесь час расце. Гэта вельмi добры знак. Бо ўніверсітэцкія алімпіяды накіраваны на тое, каб дастаткова прасунутыя і падрыхтаваныя юнакі і дзяўчаты маглі без экзаменаў паступаць у свае рэгіянальныя універсітэты і тым самым умацоўваць нашы рэгіёны і нашы ВНУ, а ў далейшым прыходзіць у выкладчыцкую і навуковую дзейнасць. Таму ўпэўнены, што на гэты раз колькасць удзельнікаў будзе большай, чым у папярэднія гады. Гэта вельмі запатрабаваная форма для паступлення ва ўніверсітэты рабят у рэгіёнах», - падкрэсліў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
У 21 рэгіянальнай ВНУ ўжо трэці год праводзяцца ўніверсітэцкія алімпіяды, удзельнічаць у якіх маюць права навучэнцы 11-х класаў. Універсітэцкая алімпіяда складаецца з двух этапаў: папярэдні - можа праходзіць у дыстанцыйным фармаце, заключны - толькі ў вочным. Заключны этап універсітэцкіх алімпіяд пройдзе ў рэгіянальных ВНУ 21 і 22 лютага 2026 года.
Колькасць месцаў для залічэння без уступных іспытаў пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд па кожнай спецыяльнасці ВНУ апублікуюць не пазней за 1 красавіка 2026 года.
Переводчик