На дзялянцы ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна працоўны дэсант высадзіў маладыя дрэвы падчас акцыі «Лес! Дабро! Парадак!».

Як адзначыў ляснічы Чамяранскага лясніцтва Магілёўскага лясгаса Арцём Канторшчыкаў, дзякуючы сумесным намаганням валанцёраў і супрацоўнікаў лясгаса на тэрыторыі Чамяранскага лясніцтва ўжо адноўлена каля 60 гектараў лесу, а далей — больш.

Кто–то прыехаў на суботнік разам з сям'ёй. Так, памочнік намесніка старшыні аблвыканкама Яўген Грабіўкін дапамагаў аднаўляць лес са сваім сынам: «Мы сёння разам працуем. Я лічу, што гэта добрая магчымасць для таго, каб далучыць моладзь да традыцый і паказаць ёй дастойны прыклад».


mogilevnews.by