Кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 19 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Кірмаш адбудзецца з 11.00 да 12.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама па адрасе: вул.Касманаўтаў, 17. Прыняць удзел у тэматычным мерапрыемстве могуць незанятыя грамадзяне і асобы, якія не маюць пастаяннай работы.

Падчас мерапрыемства прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў і арганізацый горада прадставяць актуальную інфармацыю па вакансіях, з якімі змогуць азнаёміцца ​​суіскальнікі. Апроч гэтага, можна будзе атрымаць кансультацыю спецыялістаў па пытаннях працаўладкавання.

БЕЛТА