Пешаходная вуліца Ленінская ў цэнтры Магілёва пасля маштабнай рэканструкцыі зайграла новымі фарбамі. Хоць працэс ператварэння яшчэ ідзе, участак ля плошчы Славы ўжо прыкметна змяніўся. Тут з'явіліся ліхтары–музыкі: трубач, саксафаніст, віяланчэліст... Каваныя «хлопцы» з джаз–бэнда імгненна сталі цэнтрам прыцягнення гараджан і турыстаў і выдатна ўпісаліся ў атмасферу старой вуліцы.


Дарэчы, сцены размешчаных тут жылых дамоў упрыгожаны фатаграфіямі з гравюрамі старога Магілёва. У дворыку ў дзіцячай школы мастацтваў № 4 з'явіліся новая тратуарная плітка, лавачкі, у тым ліку музычныя, арт–аб'екты ў выглядзе інструментаў. Нават скрыні тут уяўляюць сабой джэнтльменаў у капелюшах: кожны – з парасонам–палкай, камізэлькай, гальштукам–матыльком і надпісам: «Дзякуй» – за тое, што адпачывальнікі падтрымліваюць на тэрыторыі парадак, не смецяць.

Агульная працягласць вуліцы Ленінскай складае тры кіламетры – ад плошчы Славы да Магілёўскага аблвыканкама. На ёй таксама ўжо ўсталявалі вялікі каваны гадзіннік. Новых фотазонаў тут будзе яшчэ нямала, рэканструкцыя пройдзе ў некалькі этапаў. У выніку галоўная пешаходная артэрыя абласнога цэнтру стане яшчэ больш камфортнай, стыльнай і прывабнай.


СБ