Парк атракцыёнаў на праспекце Пушкіна ў Магілёве плануе паўнацэнна пачаць працу з 1 мая. Пра гэта распавёў дырэктар ААТ «Магілёўатракцыёны» Юрый Мышэйка.

Паводле яго слоў, зараз завяршаецца працэс афармлення ўсёй неабходнай дакументацыі. Тыя атракцыёны, якія ўжо прайшлі праверку і дапушчаны да эксплуатацыі, працуюць у штатным рэжыме. Астатнія чакаюць фінальнага ўзгаднення. Юрый Мышэйка выказаў упэўненасць, што ўсе працэдуры будуць завершаны ў найкарацейшыя тэрміны. «Да вялікіх выхадных парк атракцыёнаў будзе гатовы прыняць усіх жадаючых», – дадаў ён.

Сярод асноўных атракцыёнаў – «Палёт», «Аўтадром», «Біяробат», «Рамонак» і канструкцыя «Мікс». Для маленькіх наведвальнікаў прадугледжаны «Вясельная карусель», надзіманыя горкі і дзіцячыя каруселі. Таксама традыцыйна карыстаюцца папулярнасцю «Вясёлыя горкі».

Юрый Мышэйка таксама падзяліўся планамі па развіццю інфраструктуры парку. У гэтым годзе прадпрыемства мае намер папоўніць калекцыю атракцыёнаў новай адзінкай. Канкрэтныя дэталі дырэктар раскрываць не стаў, але запэўніў, што навінка прыйдзецца даспадобы наведвальнікам. Планы па абнаўленні абсталявання прадугледжаны і на наступны год.

БЕЛТА