Мітынг–рэквіем «Звон смутку», прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, пройдзе сёння, 22 чэрвеня, у Магілёве. Памятнае мерапрыемства пачнецца ў 12:00 на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».

У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, моладзь і жыхары абласнога цэнтра.

Памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне ўшануюць хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да капліцы мемарыяльнага комплексу.

Рэд.