У Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя расказалі аб стане вады ў месцах масавага адпачынку насельніцтва па стане на 24 ліпеня.

У цэнтры праінфармавалі:

– За апошні тыдзень адабрана 84 пробы вады адкрытых вадаёмаў. Проб, якія не адпавядаюць па мікрабіялагічных і санітарна–хімічных паказчыках, не выяўлена.

Цяпер прадаўжаюць дзейнічаць раней уведзеныя абмежаванні. Так, абмежавана купанне дзяцей на гарадскім пляжы ракі Дняпро ў Магілёве, на ўчастку прыбярэжнай зоны заліва ракі Дняпро ў раёне вуліцы Фаціна, на пляжы сажалкі вёскі Вільчыцы ў Магілёўскім раёне, на пляжы ракі Дняпро ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна, а таксама ў зоне адпачынку на воде. Акрамя таго, прыпынена купанне дзяцей і дарослых на гарадскім пляжы паблізу лядовай арэны ў Шклове.

Як паведамлялася раней, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў 2026 годзе вызначана больш за 60 месцаў адпачынку каля водных аб'ектаў з арганізацыяй купання.

СБ