Найлепшых работнікаў гандлю ўшаноўвалі ў Магілёве
Напярэдадні Дня работнікаў гандлю ў Магілёўскім аблспажыўсаюзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Прадстаўнікі адной з самых запатрабаваных і сацыяльна значных прафесій прымалі віншаванні, словы падзякі і заслужаныя ўзнагароды.



Работнікаў галіны з прафесійным святам павіншавалі прадстаўнікі абласной і гарадской улады. Звяртаючыся да віноўнікаў урачыстасці, яны падкрэслілі значнасць працы спецыялістаў, якія штодзень забяспечваюць стабільнасць і якасць гандлёвага абслугоўвання ў рэгіёне.
За добрасумленную працу і прафесійныя дасягненні лепшым работнікам і арганізацыям галіны ўручылі ганаровыя граматы і падзякі. Таксама некаторыя прадстаўнікі галіны былі адзначаны юбілейным медалём «100 год органам гандлю Беларусі».




Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін падкрэсліў, што гандаль – гэта не проста сфера паслуг, а важнейшы індыкатар якасці жыцця насельніцтва і стабільнасці эканомікі рэгіёну.
– Ад таго, як чалавека сустрэнуць і абслужаць, шмат у чым залежыць яго настрой, – адзначыў Аляксандр Рыгоравіч. – Асаблівыя словы падзякі хачу адрасаваць тым, хто працуе ў сістэме спажыўкааперацыі ў раёнах Магілёўшчыны. Вы штодзень забяспечваеце жыхароў неабходнымі таварамі, уносіце важны ўклад у развіццё эканомікі вобласці. Праязджаючы па раёнах, заўсёды чую ад людзей словы ўдзячнасці за тое, як працуе наша гандлёвая сетка.














Переводчик