Памер аднаразовай матэрыяльнай дапамогі на кожнага школьніка са шматдзетнай сям'і складзе 159,11 рубля, або 30% БПМ. Пра гэта паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымаюць каля 230 тыс. школьнікаў з больш як 112 тыс. шматдзетных сем'яў. У Мінпрацы нагадалі, што такая дапамога прадастаўляецца шматдзетным незалежна ад даходу сям'і.

Каб яе атрымаць, неабходна звярнуцца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці, а ў Мінску, асобных раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей – па месцы вучобы дзіцяці. Важна, што матэрыяльная дапамога да школы пераводзіцца на базавы рахунак атрымальніка.

БЕЛТА