У Магілёўскай вобласці з 26 сакавіка павышаюць тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 16 сакавіка 2026 года №11–14 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет–партале.

Дакументамі ўстанаўліваецца фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы аўтобусамі з дазволенай максімальнай вагой больш як 5 тыс. кг на звычайных і хуткасных маршрутах, тралейбусамі ў рэгулярных зносінах у памеры 1,05 рубля за адну паездку. Гранічны максімальны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы аўтобусамі з дазволенай максімальнай вагой больш за 5 тыс. кг на экспрэсных маршрутах у рэгулярных зносінах устаноўлены ў памеры 1,15 рубля за адну паездку.

Таксама ў дакументах вызначаны кошт праязных білетаў шматразовага карыстання на перавозкі пасажыраў усімі відамі гарадскога транспарту на звычайных маршрутах у рэгулярных зносінах.

Акрамя таго, рашэннямі ўстаноўлены гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтаперавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за 1 км праезду: на звычайных маршрутах – 0,14 рубля, на хуткасных маршрутах – 0,16 рубля, на экспрэсных маршрутах – 0,17 рубля, на дадатковы рэйсах – 0,16 рубля.

Дакументы набываюць моц пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Па матэрыялах БЕЛТА