Планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе сёння ў Магілёўскай вобласці з 9.00 да 12.00, паведамілі ў МНС.

Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны.

У МНС просяць грамадзян захоўваць спакой. Ніякіх дзеянняў рабіць не трэба.

БЕЛТА