Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 9 па 22 красавіка. Аб гэтым журналістам расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Валянціна Лапанік.

«Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 9 па 22 красавіка. Гэта рэгістрацыя на асноўныя тэрміны правядзення ЦТ», - сказала Валянціна Лапанік.

Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 18 чэрвеня - для ўсіх прадметаў, 22 чэрвеня - для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах, 20 чэрвеня - па астатніх прадметах.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні - з 8 па 11 чэрвеня.

Таксама вызначаны і тэрміны выдачы абітурыентам сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання пунктамі правядзення ЦТ - з 1 ліпеня.

БЕЛТА