Рэспубліканскі суботнік праходзіць у Беларусі
Рэспубліканскі суботнік праходзіць у Беларусі.
Грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення вясенняга суботніка, будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі будуемага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і іншыя звязаныя з гэтым работы.
Сёння можна паўдзельнічаць у азеляненні, добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, знакавых аб'ектаў, гісторыка–культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама суботнік можа быць праведзены на рабочых месцах.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам ва ўстаноўленым Міністэрствам фінансаў парадку.

Переводчик