Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер–міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада.

Грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення вясновага суботніка, будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя звязаныя з гэтым работы.

БЕЛТА