Семінар на тэму «Лічбавае развіццё: міжнародны вопыт, лічбавыя тэхналогіі і абарона персанальных даных» пройдзе 14 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме. Мерапрыемства стане пляцоўкай для абмеркавання актуальных трэндаў лічбавай інфармацыі, абмену перадавым вопытам і выпрацоўкі практычных рашэнняў для рэгіёнаў.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў будуць як глабальныя пытанні ўкаранення лічбавых тэхналогій, так і прыкладныя аспекты работы з дадзенымі. У рамках насычанай праграмы будуць разгледжаны магчымасці дзяржаўнай лічбавай платформы «Разумны горад (рэгіён)», а таксама прадстаўлены перадавы міжнародны вопыт лічбавага развіцця.

Асаблівую ўвагу арганізатары нададуць пытанням бяспекі і права. Удзельнікі абмяркуюць абноўленыя прыярытэты бяспекі і новую адказнасць у кантэксце абноўленай Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 «Грамадская бяспека – аснова спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя». А таксама актуальныя выклікі ў сферы абароны персанальных звестак.

Практычная частка семінара будзе прысвечана ацэнцы карыстацкага досведу аказання адміністрацыйных працэдур у электроннай форме, пытанням падрыхтоўкі профільных спецыялістаў лічбавай галіны, а таксама таму, як пераадолець бар'еры аўтаматызацыі і выбудаваць эфектыўны контур сучаснага прадпрыемства.

Завершыцца мерапрыемства падвядзеннем вынікаў, дзе эксперты і ўдзельнікі змогуць абагульніць атрыманы вопыт і намеціць далейшыя крокі па лічбавай трансфармацыі рэгіёну.

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю.

Рэд.