У Беларусі 22 чэрвеня мінутай маўчання ўшануюць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне
19.06.2026 - 14:46
22 чэрвеня ў 12.00 Беларусь ушануе памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны агульнанацыянальнай мінутай маўчання.
У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема. У гэты жа час у храмах будзе дадзены набатны звон, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі, у некаторых месцах прыпыніцца рух.
Переводчик