Для навучэнцаў 1-2-х класаў (3-х класаў - для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы з 16 па 22 лютага ўключна.

Адпачываць малодшакласнікі будуць сем дзён. Установы дадатковай адукацыі арганізуюць для іх розныя мерапрыемствы.

Наступным разам школьнікі змогуць адпачыць вясной, для гэтага адведзена восем дзён, вясновыя канікулы пройдуць з 22 па 29 сакавіка ўключна. Самыя доўгія канікулы - летнія - для большасці школьнікаў прадоўжацца 92 дні, пройдуць яны з 1 чэрвеня па 31 жніўня.

БЕЛТА