У Беларусі скарэкціраваны пералік забароненых для падлеткаў работ. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Згодна з пастановай нумар 19 ад 9 красавіка 2026 года са спіса забароненых работ выключана прафесія «трактарыст–машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці». Паколькі арт.25 закона «Аб дарожным руху» дазваляе з 17 гадоў атрымліваць права кіравання колавым трактарам і самаходнай машынай катэгорый A, B, C, F.

«На практыцы ўзнікла сітуацыя, калі выпускнікі прафтэхвучылішчаў, якія не дасягнулі васямнаццаці гадоў, ужо маюць пасведчанне трактарыста–машыніста, але не могуць працаваць па спецыяльнасці. Каб устараніць гэту супярэчнасць і пашырыць магчымасці працаўладкавання падлеткаў, забарона знята», – растлумачылі ў міністэрстве.

Для трох прафесій павышаны мінімальны разрад выканання работ, з якога забаронена праца непаўналетніх з другога на трэці. Гэта закране прафесіі брашуроўшчыка, пераплётчыка, слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання.

«Павышэнне разраду звязана з тым, што пры выкананні работ па другім разрадзе па гэтых прафесіях адсутнічаюць фактары павышанай небяспекі, напрыклад, адкрытыя рухальныя або вярчальныя элементы, перавышэнне норм па перамяшчэнні і пад'ёме цяжкасцей уручную. А вось пры выкананні работ па трэцім разрадзе і вышэй такія фактары прысутнічаюць», – адзначылі ў ведамстве.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу з 26 красавіка.

БЕЛТА