Прыём на завочную форму сярэдняй спецыяльнай адукацыі па аграрных спецыяльнасцях стартуе з 15 кастрычніка і працягнецца да 30 лістапада. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паступіць можна як на бюджэт, так і на платнае. Залічэнне плануюць завяршыць да 10 снежня. Конкурс праходзіць па сярэднім бале дакумента аб адукацыі. Асобныя ўступныя іспыты для звычайных спецыяльнасцяў не патрабуюцца – выніковае месца ў рэйтынгу залежыць перш за ўсё ад адзнак у атэстаце або іншым дакуменце аб адукацыі. На завочную форму сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць паступаць людзі з агульнай сярэдняй адукацыяй, а таксама з прафесійна–тэхнічнай адукацыяй, калі яна атрымана разам з агульнай сярэдняй адукацыяй.

Акрамя таго, з 15 лістапада стартуе набор на завочнае навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Да 5 снежня дакументы будуць прымаць чатыры аграрныя ВНУ краіны – Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт у Мінску, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны і Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Уступныя іспыты для завочнікаў пройдуць з 6 па 15 снежня, залічэнне на бюджэтныя і платныя месцы павінна завяршыцца да 20 снежня.

Для тых, хто паступае на напрамкі «сельская гаспадарка», «ветэрынарыя», «рыбная гаспадарка» і «ахова працы», прадугледжаны два профільныя ўступныя іспыты. Іх можна здаваць у фармаце ЦЭ і/або ЦТ або ў выглядзе двух унутраных выпрабаванняў непасрэдна ў ВНУ. Выбар застаецца за абітурыентам. Конкурс на гэтыя напрамкі фарміруецца з улікам вынікаў двух профільных іспытаў і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

Калі спецыяльнасць у аграрнай ВНУ не адносіцца да гэтых чатырох напрамкаў, спатрэбяцца тры экзамены – беларуская ці руская мова па выбары і два профільныя прадметы.

БЕЛТА