У БРУ робяць стаўку на запатрабаваныя спецыяльнасці
12.05.2026 - 09:50
У Беларуска–Расійскім універсітэце штогод рыхтуюць спецыялістаў у галіне машынабудавання, электратэхнікі, электронікі, будаўніцтва, IT–тэхналогій, мехатроніка і аўтаматызацыі. У прыёмную кампанію 2026 года на дзённую форму навучання тут плануюць набраць больш за 600 абітурыентаў па 12 спецыяльнасцях беларускага бюджэту і па 9–ці напрамках бюджэту Расійскай Федэрацыі. Прыём дакументаў па праграмах Рэспублікі Беларусь – з 12 па 17 ліпеня. А ахвочыя паступіць на расейскі бюджэт могуць падаць дакументы да 25 ліпеня.
Переводчик