У Магілёўскай вобласці стартавала штогадовая прафсаюзная акцыя «Першы раз – у першы клас». Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі прафсаюза Павел Жуйкоў.

Ініцыятыва рэалізуецца Магілёўскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання.

Штогод напярэдадні пачатку новага навучальнага года мы праводзім акцыю «Першы раз – у першы клас!», – падзяліўся Павел Жуйкоў. – Абласной арганізацыяй прафсаюза і першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі аказваецца дапамога бацькам дзяцей–школьнікаў. Традыцыйна актыўны ўдзел у дапамозе работнікам, якія маюць дзяцей–школьнікаў, аказваюць наймальнікі. У рамках нашай ініцыятывы асаблівая ўвага ўдзяляецца першакласнікам, а таксама дзецям у шматдзетных і няпоўных сем'ях.

Як адзначыў старшыня абласной арганізацыі прафсаюза, у мінулым годзе ў рамках акцыі прафсаюзнымі арганізацыямі галіновага прафсаюза Магілёўскай вобласці аказана матэрыяльная дапамога для падрыхтоўкі да школы больш як 870 дзяцей.

Рэд.