На Магілёўшчыне завяршыўся навучальны збор курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

За тры дні інтэнсіўнай працы будучыя ратавальнікі абследавалі больш за 700 домаўладанняў. У ходзе прафілактычнай работы было праінструктавана амаль 850 чалавек.


«Асаблівая ўвага надавалася тым, хто мае найбольшую патрэбу ў падтрымцы: адзінокім пенсіянерам, людзям з інваліднасцю, шматдзетным сем'ям і тым, хто вядзе асацыяльны лад жыцця», — расказалі ў прэс–службе.

У ходзе рэйдаў з жыхарамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб правілах эксплуатацыі печаў. Таксама ім патлумачылі правілы выкарыстання электраабагравальнікаў, расказалі пра аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

«Такая практыка прыносіць двайную карысць: для курсантаў – гэта бясцэнны прафесійны вопыт «у палях», а для грамадзян – рэальная дапамога ў забеспячэнні бяспекі іх дамоў», – дадалі ў МНС.

СБ