У Магілёве судовыя эксперты падарылі пладовы сад сваім калегам-жанчынам
15.04.2026 - 11:01
Яблыні, грушы, вішні, слівы, чарэшні, персік – пладовы сад у гонар жанчын калектыву высадзілі мужчыны ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.
Сад з 13 дрэў пасаджаны каля аднаго з будынкаў упраўлення. Падстаў для прыгожага падарунка два: Год беларускай жанчыны і 13–годдзе экспертнага ведамства, якое будзе адзначацца 22 красавіка.
Прадстаўніцы калектыву высока ацанілі незвычайны падарунак ад калег моцнага полу, бо сад і яго плады будуць радаваць не толькі цяперашняе пакаленне экспертаў, але і будучыя.




Переводчик