Вялікі гарадскі велапрабег пройдзе ў Магілёве 1 траўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Гарадскі велапрабег будзе прысвечаны 85–годдзю гераічнай абароны Магілёва і Году беларускай жанчыны.

Старт велапрабегу адбудзецца на плошчы Леніна, а пасля калона пераадолее 10–кіламетровы маршрут. Удзельнікі праедуць па праспекце Міра, далей – па вул. Касманаўтаў, праспекце Шміта, вул. Гагарына і Пушкінскім праспекце. Фінальнай кропкай маршруту стане парк Паднікольле. Тут будуць арганізаваны тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Святу працы, да якіх змогуць далучыцца і ўдзельнікі велапрабегу.

Як адзначылі арганізатары, галоўная ўмова для ўдзелу – спраўны ровар і добры настрой. Магілёўцы маладзейшыя за 14 гадоў дапускаюцца толькі ў суправаджэнні дарослых. Наяўнасць велаабароны і велашлемаў вітаецца. Удзельнікі на электрасамакатах і электравеласіпедах дапускацца на велапрабег не будуць.

Рэгістрацыя пройдзе з 12.00 да 12.50. Старт запланаваны на 13.00.

БЕЛТА