Выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу адправіліся ў эка-тур «Любі i ведай родны край»
05.06.2026 - 12:43
Падарожжа для хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу рэгіёну ўжо другі год запар арганізоўвае Магілёўскае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду разам з аддзяленнем Беларускага фонду міра. Мерапрыемства прымеркавана да рэспубліканскай акцыі «Дарогамі памяці».