Сярод самых масавых лакацый падчас рэспубліканскага суботніка ў Магілёве – папулярныя зоны адпачынку ў гараджан: Пячэрскі лесапарк, парк Паднікольле, скверы. Па папярэдніх падліках, у Магілёве на суботнік выйшла 97 тысяч чалавек.


У Пячэрскім лесапарку сёння сабраліся сотні чалавек. Дарэчы, у гэтым маляўнічым месцы з лесам і возерам улетку і ўзімку збіраецца шмат людзей, якія стаміліся ад гарадскога шуму.

Магіляўчанка Ірына Сёмачкіна расказвае, што лесапарк — любімае месца адпачынку ўсёй сям'і. Працуе Ірына ў ахове здароўя, на суботнік прыйшла з калегамі: гумовыя боты, гарбата ў тэрмасе – і зарад пазітыву гарантаваны:

Тут зімой масавыя гулянні, каток на возеры, лыжня ў лесе, слаламная траса, а летам – жывая прырода, пляж. А яшчэ мы заўсёды прыходзім сюды ў Дзень Перамогі, у гэтым месцы ладзяць салдацкую кашу, канцэрты. Я лічу, што ў Беларусі да традыцыі суботнікаў ставяцца з душой, таму што ў нас у крыві прынцып талакі, а парадак на зямлі — гэта ўвогуле наш гонар.


Калегі Ірыны ўключаюцца ў размову:

Прама душа адпачывае: птушкі спяваюць, першыя лісточкі распускаюцца, пралескі ў лесе. З гэтай занятасцю і гарадской мітуснёй маглі б і вясну прапусціць! А тут магчымасць і такое задавальненне паактыўнічаць.

Павел Белякоў прыйшоў з дачкой Ульянай:

Я лічу, што вялікі плюс суботнікаў – у працоўным выхаванні. Мы жывем у сваім доме, яна з дзяцінства прывучана, што парадак – гэта ўласных рук справа. І выхоўваць можна толькі сваім прыкладам, інакш не спрацуе. Я лічу, што адказнасць за парадак у тым месцы, дзе ты жывеш, – гэта неабходная якасць добрага чалавека і грамадзяніна.


Калегі Ірыны ўключаюцца ў размову:

– Прама душа адпачывае: птушкі спяваюць, першыя лісточкі распускаюцца, пралескі ў лесе. З гэтай занятасцю і гарадской мітуснёй маглі б і вясну прапусціць! А тут магчымасць і такое задавальненне паактыўнічаць.

Павел Белякоў прыйшоў з дачкой Ульянай:

Я лічу, што вялікі плюс суботнікаў – у працоўным выхаванні. Мы жывем у сваім доме, яна з дзяцінства прывучана, што парадак – гэта ўласных рук справа. І выхоўваць можна толькі сваім прыкладам, інакш не спрацуе. Я лічу, што адказнасць за парадак у тым месцы, дзе ты жывеш, – гэта неабходная якасць добрага чалавека і грамадзяніна.


Праца Уладзіміра Марко звязана з інфармацыйнымі тэхналогіямі. Прызнаецца, сёння добрая магчымасць адарвацца ад кампутараў, выйсці з офісаў і папрацаваць рукамі, пагутарыць з калегамі ў неафіцыйнай абстаноўцы.

Моцным матыватарам для людзей у навядзенні парадку з'яўляюцца маштабныя будоўлі ў горадзе. Да прыкладу, унутрыгарадская кальцавая дарога ўжо змяніла раёны горада, дзе проста быў прыватны сектар, а зараз там цудоўная інфраструктура. Або будуецца шматфункцыянальны спартыўны комплекс на пустцы, і мы разумеем, што адразу ж вакол будзе выканана добраўпарадкаванне і ператворыцца ў новае месца адпачынку для гараджан. Таму гэта ўзаемны працэс: дзяржаўная палітыка задае вектар, а бачачы канкрэтныя справы, людзі ўключаюцца ў стваральны працэс.


Магіляўчанка Анастасія Ігнацьева прызналася, што для яе суботнік мае асаблівы эфект — хочацца папрацаваць яшчэ:

Летась мы как–то хутка зладзіліся і пайшлі з граблямі ў найблізкія двары. А потым захацелася, каб і каля ўласнага пад'езда прыгажосць навесці. Я жыву ў мікрараёне Саломінка. У нас праз дарогу будуецца вялізны новы мікрараён Саломінка–2, але і ў нашай старой частцы літаральна за апошні год з'явіліся крутыя гульнявыя пляцоўкі, пешаходныя дарожкі з ліхтарамі. Год добраўпарадкавання намінальна завершаны, але па факце гэта стала стандартам. Калі яшчэ зусім нядаўна, напрыклад, сучасныя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі ў дварах былі навінкай, то сёння яны растуць, як грыбы ва ўсіх мікрараёнах. Гэта значыць, мы самі сабе задаем планку, якія ўмовы жыцця мы хочам для сябе і сваіх дзяцей, а потым гэта ўжо становіцца адпраўной кропкай для новых планаў.


 СБ