Смачным працягам велапрабегу ў Магілёве, які пройдзе 19 верасня, стане сямейнае свята «Бульба–фэст». Такое мерапрыемства ў абласным цэнтры пройдзе ўпершыню, а арганізатары абяцаюць, што горад на Дняпры ператворыцца ў бульбяную сталіцу.

Вялікі гарадскі велапрабег, прысвечаны Дню народнага адзінства, пройдзе ў Магілёве. Працягласць дыстанцыі складзе 10 кіламетраў, а фініш – парк у Падміколлі. Даказана, пры яздзе на веласіпедзе чалавек спальвае ў сярэднім ад 300 да 800 кілакалорый за адну гадзіну. Перакусіць пасля фінішу трэба абавязкова, каб арганізм аднавіў сілы, зацягнуў мікратрэшчыны ў мышцах і вярнуў патрачаную энергію. Таму «Бульба–фэст» будзе як нельга дарэчы і для ўдзельнікаў велапрабегу, і для ўсіх гасцей гастранамічнага фэсту з нацыянальным каларытам.

Як распавялі арганізатары прэм'ернага фестывалю «другога хлеба», галоўны пункт праграмы – кулінарны батл. Лепшыя кулінары прадпрыемстваў і арганізацый горада будуць спаборнічаць у прыгатаванні страў з бульбы. Таксама гасцей фэсту чакаюць шэдэўры дэкаратыўна–бульбянага мастацтва. У праграме фэсту – конкурс скульптур з бульбы. А каб выдаткаваць з'едзеныя калорыі, гасцей чакае «бульба–дэнс». А фінальным акордам фэсту стане бясплатны кінапаказ фільма з назвай, якая не пакіне абыякавым ніводнага беларуса, «Дранікі».

 СБ