Для прадухілення масавага вылаву рыбы і захавання яе папуляцыі ў перыяд зімоўкі з 1 кастрычніка па 15 красавіка ў Беларусі ўводзіцца забарона на аматарскую і прамысловую лоўлю на зімавальных ямах, паведамілі ў пресс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Як нагадалі ў ведамстве, зімавальная яма – участак вадаёма, дзе рыбы чакаюць халады ў зімовы час. «Мера прадугледжана правіламі аматарскага рыбалоўства і накіравана на захаванне рыбных рэсурсаў у найбольш уразлівы перыяд – зімой у большасці відаў рыб запавольваецца абмен рэчываў, зніжаецца актыўнасць і харчаванне, што робіць іх лёгкай здабычай», – дадалі ў прэс–службе.

Спіс вадаёмаў, дзе размешчаны зімавальныя ямы, размешчаны на афіцыйным сайце Мінсельгасхарча.

БЕЛТА