Штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці пад кіраўніцтвам старшынь абласных выканаўчых камітэтаў пройдуць з 17 па 20 лютага, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Як растлумачылі ў ведамстве, заняткі нацэлены на ўдасканаленне зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэння.

Заняткі пройдуць ва ўсіх раёнах краіны. «Гэта тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, на якіх асаблівая ўвага будзе ўдзелена падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, ваенных камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных у пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў», - падкрэслілі ў Міністэрстве абароны.

БЕЛТА