Асабісты прыём грамадзян правёў сёння першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі. У цэнтры ўвагі былі звароты жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна.


Так, жыхарка абласнога цэнтра папрасіла садзейнічання ў вырашэнні пытання аб падзеле жылога дома на дзве самастойныя часткі і пераразмеркаванні зямельнага ўчастка из–за немагчымасці мірнага ўрэгулявання бытавых спрэчак з саўладальнікам. Жанчыне растлумачылі неабходны парадак і паслядоўнасць дзеянняў. Зварот узяты Сяргеем Савіцкім на кантроль.


Іншая заяўніца, якая больш за тры дзясяткі гадоў працуе ў сельскім ФАПе, папрасіла садзейнічання ў набыцці ведамаснага жылога дома ў ЗАТ «Агракамбінат «Зара», дзе ў свой час працаваў яе муж. Са слоў жанчыны, названы дом быў прадстаўлены яе сям'і па праграме развіцця вёскі. Але ў красавіку бягучага года ў продажы ім жылля назіральны савет прадпрыемства адмовіў. З такім адказам заяўніца не пагадзілася. Аднак, як растлумачылі жанчыне, парушэнні ў дадзеным выпадку няма.


Яшчэ адна заяўніца настойвала на выдзяленні ёй зямельнага ўчастка ў вёсцы Дубінка–2, спасылаючыся на рашэнне суда аб незаконнасці выдзялення гэтай зямлі суседу, з якім у жыхаркі вёскі склаліся працяглыя канфліктныя адносіны. Жанчыне растлумачылі, што для гэтага неабходна вызваліць участак ад маёмасці суседа, які на сёння таксама адстойвае свае правы. Пытанне ўзята на кантроль.


Па пытаннях, звязаных з дзейнасцю і развіццём сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, іх ролі ў сістэме аграпрамысловага комплексу рэгіёну, прыйшлі на прыём прадстаўнікі саюза фермераў вобласці. Сяргей Савіцкі выслухаў іх пазіцыю, адказаў на пытанні і даў распараджэнне спецыялістам прадставіць падрабязныя тлумачэнні, дзе гэта неабходна. Такі адказ заяўнікаў задаволіў.


Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч