Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Да парламентарыя па садзейнічанне ў вырашэнні праблемных пытанняў, якія закранаюць зямельныя спрэчкі, транспартныя зносіны, жыллёва–камунальная гаспадарка і захаванне дзяржаўнай уласнасці, звярнуліся жыхары абласнога цэнтра.


Так, магіляўчанка прыйшла з просьбай дапамагчы разабрацца ў канфліктнай сітуацыі паміж суседзямі па зямельных участках у садаводчым таварыстве «Рамонтнік–Друць» Магілёўскага раёна.


У свой час дамам садоўніцкага таварыства вылучалася зямля плошчай 8 сотак, якая размяшчаецца перад дамамі. У жанчыны, якая звярнулася на прыём, участак складаецца з дзвюх частак. На адным з іх устаноўлены фіксаваныя межы, што пацвярджае выдадзенае БТІ пасведчанне. Аднак, як сцвярджае заяўніца, дакументацыя была пераблытаная, і ёй прыходзяць паперы, дзе напісана, што гэтая зямля не мае фіксаваных межаў. На другі надзел у жанчыны таксама ёсць пацвярджальная дакументацыя, што гэта менавіта яе зямля. Суседка заяўніцы падала заяву ў суд аб тым, што ёй не даюць праход праз тэрыторыю, якая, на яе думку, належыць садоўніцкаму таварыству. Падысці ад участку да сваёй хаты суседка можа іншым шляхам, але шлях праз заяўніцу бліжэй.


Для дэталёвага разбору наяўнай сітуацыі Аляксандр Рыгоравіч прыняў рашэнне асабіста выехаць на месца разам з камісіяй.

Яшчэ адзін жыхар абласнога цэнтра папрасіў звярнуць увагу і разабрацца з комплексам праблем у рабоце ЖКГ і захаванасцю дзяржаўнай маёмасці. Заяўнік падкрэсліў, што супрацоўнікі будаўнічых арганізацый павінны адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў, у прыватнасці наводзіць парадак пасля завяршэння работ. Па словах мужчыны, пасля будаўніцтва інтэрната ў цэнтры горада, правядзення цеплатрасы і рэстаўрацыі старых будынкаў засталіся разбітыя газоны і дарожкі, пні ад спілаваных дрэў, а ўсё будаўнічае смецце ўпярэмежку з зямлёй засыпалі на ўчасткі, дзе праводзіліся працы.


З пытаннем аб паляпшэнні транспартнага забеспячэння жыхароў мікрараёнаў Спадарожнік, Спадарожнік–2, Гарадшчына і пасёлка Ямніцкі звярнуўся жыхар Гарадшчыны. Па словах мужчыны, праблема транспартнай даступнасці застаецца вострай для многіх жыхароў гэтых тэрыторый. Крыху раней з гэтым пытаннем ён звярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта. І на сённяшні дзень ужо прапрацоўваюцца план транспартных зносін.


Па ўсіх зваротах дадзены даручэнні профільным службам і ведамствам. Пытанні ўзяты на асабісты кантроль і будуць разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

«Кожны зварот – гэта сігнал, які дапамагае нам бачыць рэальныя праблемы людзей і аператыўна рэагаваць на іх. Такія сустрэчы даюць магчымасць не толькі выслухаць чалавека, але і прыняць канкрэтныя меры – аднавіць справядлівасць або вырашыць набалелае пытанне. Людзі павінны ведаць: іх голас пачуты, а праблемы не застаюцца без увагі. Мы абавязаныя працаваць сумленна, адкрыта і з поўнай аддачай – гэта наш абавязак перад тымі, хто нам давярае», – рэзюмаваў парламентарый, адзначыўшы, што асабісты прыём грамадзян – гэта не фармальная працэдура, а найважнейшы канал зваротнай сувязі паміж уладай і грамадствам.

Галіны Гаўрыловіч, фота аўтара