RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Гран-пры V адкрытага фестывалю роставых лялек прывёз з Дзятлава калектыў Магілёўскага драмтэатра

Гран-пры V адкрытага рэгіянальнага карнавалу-фестывалю роставых лялек у горадзе Дзятлава (Гродзенская вобласць) удастоены калектыў Магілёўскага абласнога драмтэатра. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Як расказалі субяседнікі, чароўны фестываль роставых лялек адбыўся 15 чэрвеня. І гэта было ідэальна і цудоўна: танцы, дзіцячыя ўсмешкі, непадробная радасць паспяхова рулілі атмасферай свята.

Дарэчы, калектыў Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ўпершыню прыняў удзел у гэтым фестывалі - і адразу перамога.

У якасці падарунка магіляўчанам падарылі раставую ляльку - зайчыка Лялю.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая