На пасяджэнні выканкама асацыяцыі «Федэрацыя пляжнага футбола» зацверджаны вынікі галасавання за найлепшага футбаліста Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе ў сезоне 2020 года.

Гэтае званне прысуджана гульцу ПФК «СДЮШАР»(Кіраўск) з перадачай спартыўных актываў ПФК «ЦАР-Masita» (Магілёўская вобласць) Вадзіму Бокачу, чэмпіёну і ўладальніку Кубка Беларусі, футбалісту нацыянальнай каманды.

Каб вызначыць найлепшых гульцоў сезона, былі апытаныя члены выканкама АФПФ, трэнерскага штаба нацыянальнай каманды, суддзі і трэнеры мужчынскіх каманд чэмпіянату Беларусі, журналісты спартыўнага тэлеканала Беларусь-5, а таксама заўзятары.

mogilevnews.by