Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» ўдала завяршылі першую ў каляндарным годзе хатнюю серыю матчаў у рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.
Учора падапечныя Андрэя Міхалёва абгулялі «Алмаз» з Чарапаўца з лікам 1:0. Аўтарам адзінай шайбы на сёмай секундзе трэцяга перыяду стаў Дзмітрый Хобян. Такім чынам, у дамашняй серыі супраць каманд з «Залатога» дывізіёна бабруйчане набралі два балы з шасці магчымых, раней нашы хлопцы ўступілі маскоўскаму «Дынама» (3:4) і яраслаўскаму «Лока» (2:5).
«Дынама-Шыннік» працягвае ўзначальваць табліцу «Срэбнага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ, у нашай каманды 68 ачкоў у 43 гульнях. Далей бабруйчан чакаюць яшчэ чатыры гульні на родным лёдзе - 12 і 13 лютага юныя дынамаўцы прымуць «Сахалінскіх Акул», а 16 і 17 лютага сустрэнуцца з «Тайфунам» з Уладзівастока.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06