У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі бабруйскі «Дынама-Шыннік» абыграў ва Уладзівастоку «Тайфун» з Прыморскага краю — 5:4. Каманда Андрэя Міхалёва атрымала пятую перамогу запар.
Па ходзе паядынку «бабры» саступалі — 1:3, але не сумеліся такім развіццём падзей і змаглі ўсё змяніць.
У пераможцаў вызначыліся Андрэй Краўчук (3-я хвіліна), Дзмітрый Хобян (33), Ілья Лахноў (40), Мікіта Хадаровіч (40) і Мікіта Паўлаў (51). Тройчы ігракі беларускай дружыны рэалізавалі колькасную перавагу. А ў прайграўшых галамі адзначыліся Мікіта Сусуеў (10), Іван Фамін двойчы (20, 41) і Раман Тараненка (23).
Наша каманда, у актыве якой стала 44 ачкі, лідзіруе ў турнірнай табліцы «Срэбнага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі. Сёння «шыннікі» ізноў пазмагаюцца з «Тайфунам».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06