У Туле працягваецца перадсезонны хакейны турнір сярод маладзёжных клубаў «Кубак губернатара Тульскай вобласці».
Удзел у турніры бяруць пяць каманд Маладзёжнай хакейнай лігі - акрамя «Дынама-Шынніка», гэта мясцовая «Акадэмія Міхайлава», а таксама «Снежныя Барсы» з Астаны, ніжагародская «Чайка» і СКА-1946 з Санкт-Пецярбурга. Бабруйчане правялі свой другі матч на Кубку, сапернікам нашага клуба сталі гаспадары лёду з «Акадэміі Міхайлава». У кожным з перыядаў гледачы ўбачылі па адной закінутай шайбе: у стартавай трэці тулякі выйшлі наперад, у наступным адрэзку Іван Шаціла аднавіў парытэт, а ў заключнай 20-хвілінцы Кірыл Грышкоў прынёс «Дынама-Шынніку» перамогу - 2:1.
Першы матч бабруйскай каманды на турніры склаўся няўдала: напярэдадні нашыя хакеісты прайгралі дзейным чэмпіёнам МХЛ з «Чайкі» з лікам 4:8. На Кубку губернатара Тульскай вобласці «Дынама-Шынніку» трэба правесці яшчэ дзве гульні: 23 жніўня супраць СКА-1946 і 24 жніўня супраць «Снежных барсаў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06