RU BY EN 中文
Instagram

Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ

Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» працягнуў пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-25/26.

У другім кастрычніцкім паядынку на родным лёдзе падапечныя Яўгена Летава прымалі «АКМ-Юніёр» з Тулы. Стартавая трэць скончылася ўнічыю 1:1, за гаспадароў вызначыўся Ілля Лахноў. У наступнай 20-хвілінцы Ілля Сансевіч вывеў бабруйчан наперад, а на пачатку трэцяга гульнявога адрэзка Дзмітрый Хобян павялічыў перавагу. Неўзабаве тулякі адыгралі адну шайбу, але «Дынама-Шыннік» утрымаў пераможны лік. Вынік гульні - 3:2.

Гэтая вікторыя стала для бабруйскага клуба чацвёртай запар. Пасля 11 матчаў сезона наша каманда з 16 ачкамі займае пятае месца ў табліцы «Залатога» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ. 12 кастрычніка юныя дынамаўцы зноў сустрэнуцца з «АКМ-Юніёрам», але ўжо на пляцоўцы саперніка.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая