Матчамі ў Магілёве і Віцебску працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі.
Замыкаючы табліцу экстралігі «Магілёў» на сваім лёдзе прымаў самы перамагаючы калектыў апошніх тыдняў – «Гомель». Два дні таму ў матчы супраць «рысяў» гаспадары доўгі час вялі ў ліку, але ўсё ж саступілі. Атрымаць доўгачаканую перамогу «Магілёву» ўдалося сёння: ужо праз 10 хвілін пасля пачатку матча «львы» адарваліся на два галы, а ў другой трэці павялічылі адрыў да трох шайб. Пасля гамяльчанам удалося падабрацца да саперніка ўшчыльную, але зрабіць вырашальны крок не атрымалася. Вынік матчу (3:2) спыніў адразу дзве працяглыя серыі - «Магілёў» перамог упершыню за шэсць гульняў, а «Гомель» перапыніў стрык з сямі вікторый запар.
Паралельна ў Віцебску мясцовы клуб сустракаўся з «Нёманам». Па ходзе паядынку паўночнікі тройчы выходзілі наперад, але ўсе тры разы гродзенцы параўноўвалі лічбы. Справа набліжалася да авертайму, але за паўтары хвіліны да фінальнай сірэны Ілля Камбовіч забяспечыў «мядзведзям» чацвёртае лідэрства ў гэтым матчы. За час, які застаўся, адыграцца зноў хакеісты «Нёмана» не змаглі, замест гэтага атрымаўшы шайбу ў пустыя вароты. У выніку - 5:3 на карысць «Віцебска», гэтая перамога стала для падапечных Рамана Юпатава шосты запар, дзякуючы чаму паўночнікі зноў аднаасобна ўзначалілі турнірную табліцу экстралігі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06