Хрэсны ход з Магілёва ў Бялынічы – у гонар Святога Вялікадня і свята іконы Божай Маці Бялыніцкай зробяць 30 красавіка паломнікі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Рух пачнецца ў 7.30 ад сабора Трох Свяціцеляў і пройдзе па трасе Магілёў – Мінск. Па дарозе праваслаўныя вернікі і святары наведаюць храм іконы Божай Маці Усецарыца ў мікрараёне Казіміраўка. Шлях працэсіі будзе пралягаць праз населеныя пункты Сумарокава, Княжыцы, Ермалавічы, Вішова, Нежкава, Камяніца, Свяцілавічы, Запакулле. Увечары, пераадолеўшы каля 40 км, паломнікі завершаць шэсце ў храме ў гонар Бялыніцкага абраза Божай Маці ў Бялынічах. На наступны дзень тут адбудзецца літургія і сустрэча архіерэя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць