Аб катэгорыях навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія могуць быць вызвалены ад выніковых іспытаў у школе, расказала кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Анжэла Кудаярава.

«Пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах могуць быць вызваленыя ад двух цэнтралізаваных іспытаў па ўласным жаданні і ад аднаго цэнтралізаванага тэсціравання. Таксама могуць быць вызвалены пераможцы трэцяга абласнога (мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах, якая праводзілася сёлета. Гэтая катэгорыя абітурыентаў за 5 дзён да завяршэння рэгістрацыі на іспыты павінна напісаць заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі», - сказала Анжэла Кудаярава.

Таксама па жаданні ад выніковых іспытаў могуць быць вызвалены выпускнікі, якія навучаліся дома. «Праўда, у гэтым выпадку яны страчваюць магчымасць рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне, а значыць, не змогуць паступіць у гэтым годзе ў навучальную ўстанову, якая патрабуе сертыфікаты ЦТ», - дадала прадстаўнік Мінадукацыі.

Анжэла Кудаярава нагадала, што навучанне дома для навучэнцаў можа быць арганізавана толькі па медыцынскіх падставах, пералік захворванняў вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя.

БЕЛТА