Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню
24.04.2024 - 09:53
У партугальскім Фуншале працягваецца адкрыты чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарата.
У трэці дзень спаборніцтваў плыўцы разыгралі 21 камплект узнагарод, у трох фіналах вячэрняй праграмы бралі ўдзел беларускія спартсмены. На дыстанцыі 100 метраў вольным стылем у класе S13 пераканаўчую перамогу атрымаў наш 16-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій, для якога гэта золата ЧЕ-2024 стала другім пасля поспеху на стомятроўцы батэрфляем.
Такім чынам, на гэты момант у актыве Ігара Бокія два залатыя медалі кантынентальнага форуму.
Сёння на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод паралімпійцаў адбудуцца 18 фіналаў.
Переводчик