Плывец Ігар Бокій стаў пяціразовым пераможцам Паралімпіяды ў Токіа.
Беларускі спартсмен перамог на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем (клас SM13). Выніковы час бабруйчаніна – 2 хв 02,70 сек. Гэта новы сусветны рэкорд у гэтым відзе праграмы.
Раней на Паралімпіядзе ў сталіцы Японіі Ігар Бокій перамагаў, абнаўляючы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем.
У мінулыя гады Ігар Бокій заваяваў 11 залатых медалёў на Паралімпіядах у Лондане – 2012 (5) і Рыа-дэ-Жанейра – 2016 (6).
У Токіа беларускія спартсмены выступаюць у пяці відах спорту.
На Паралімпіядзе ў Рыа беларусы заваявалі 10 узнагарод – 8 залатых і 2 бронзавыя, заняўшы 19-е месца ў агульнакамандным медальным заліку. Для беларускіх спартсменаў гэта сёмая летняя Паралімпіяда, усяго з часу Атланты – 1996 прадстаўнікі Беларусі заваявалі 98 медалёў (36, 32, 30).
У спаборніцтвах у Токіа выступаюць каля 4 тыс. паралімпійцаў, якія прадстаўляюць больш за 160 краін свету. Яны разыгрываюць 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Урачыстае закрыццё Гульняў адбудзецца 5 верасня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13