RU BY EN 中文
Twitter Instagram

III інвестфорум «Магілёўская вобласць – тэрыторыя магчымасцей» адбудзецца 3 верасня

III інвестфорум «Магілёўская вобласць – тэрыторыя магчымасцей» адбудзецца 3 верасня. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо.

Чарговая сустрэча прадстаўнікоў дзелавых колаў будзе накіравана на прывабліванне інвестыцый у раён, у тым ліку ў малыя гарадскія паселішчы і сельскую мясцовасць. У працы інвестфоруму плануецца ўдзел прадстаўнікоў айчыннага прадпрымальніцтва, буйных інвестыцыйных арганізацый, малога і сярэдняга бізнесу, раённых, абласных і рэспубліканскіх органаў улады, а таксама замежных кампаній, у тым ліку такіх краін, як Казахстан, Індыя, Расія, Германія.

Мерапрыемства пройдзе на базе рэстаранна-гасцінічнага комплексу «Грын-Хіл». Яго складовай часткай стане выстава прадукцыі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, вобласці і рэспублікі.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая