Інавацыйны праект прэзентаваў Інстытут тэхналогіі металаў НАН у Магілёве (відэа)
22.09.2023 - 18:50
Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук прэзентаваў у Магілёве інавацыйны праект. Ён датычыцца выпуску айчыннай цвёрдасплаўнай прадукцыі - інструментаў для станкоў. У перспектыве тэхналогія дасць магчымасць поўнасцю адмовіцца ад імпарту ў гэтай сферы.