Індывідуальныя прадпрымальнікі за студзень–жнівень 2020 года заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br35,4 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Асноўную долю склалі паступленні па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br18,9 млн., падаходным падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці Br5,4 млн., адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб – Br5 млн., падатку на дабаўленую вартасць – Br4,2 млн., у тым ліку спаганяемым пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь – Br0,1 млн.
На 1 верасня 2020 года на ўліку ў падатковых органах Магілёўскай вобласці знаходзіцца 25616 індывідуальных прадпрымальнікаў. Колькасць ІП у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 1 250 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52